en
Ліпень 15 – Ліпень 21, 2024
Грамадства і партыі

Стратэгія дэмакратычных сіл на выбарах-2025: байкатаваць нельга ўдзельнічаць

Сітуацыя пагоршылася
Стратэгія дэмакратычных сіл на выбарах-2025: байкатаваць нельга ўдзельнічаць
фота: elements.envato.com

Дэмакратычныя сілы — на раздарожжы ў выпрацоўцы стратэгіі паводзін падчас выбараў прэзідэнта-2025. Хутчэй за ўсе, палітарганізацыі паспрабуюць паўплываць на ўнутрыбеларускі парадак дня і мабілізаваць прыхільнікаў падчас электаральнай кампаніі. Аднак магчымасці істотна скараціліся ў выніку чатырохгадовых рэпрэсій.

Дэмсілы пачынаюць дыскусію аб стратэгіі паводзін падчас прэзідэнцкай кампаніі-2025, хаця і з некаторым спазненнем. Кіруючы клас ужо стартаваў з перадвыбарчай агітацыяй за Лукашэнку на фоне афармлення яго культу асобы.

Палітарганізацыі працяглы час ігнаравалі ўнутрыбеларускі парадак дня. Дэмсілы канцэнтравалі высілкі на прасоўванні інтарэсаў грамадзянскай супольнасці ў камунікацыі з Захадам.

Дэмсілы пакуль маюць толькі папярэднія праекты. Палітарганізацыі разлічваюць прыняць агульную стратэгію паводзін падчас электаральнай кампаніі-2025 на канферэнцыі “Новая Беларусь” у пачатку жніўня.

Нягледзячы на імкненне дэмсіл змякчыць наступствы, санкцыі адмоўна ўплываюць на мабільнасць беларусаў. Пры гэтым рэжым Лукашэнкі і прыдворны бізнес адаптоўваюцца да палітыкі абмежаванняў. У сваю чаргу перашкоды мабільнасці змяншаюць праеўрапейскія настроі ў грамадстве. Гэта спрыяе палітыцы кіруючага класу на ізаляванне грамадства, а з іншага боку і ў вырашэнні кадравага дэфіцыту.

Звужэнне праеўрапейскай аўдыторыі абмяжоўвае мабілізацыйныя магчымасці дэмсіл. Палітарганізацыі абвясцілі праеўрапейскі курс і, адпаведна, арыентуюцца на гэтую аўдыторыю.

У якасці рэакцыі на ўвядзенне Лукашэнкам бязвізу для еўрапейцаў кіраўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка прапанаваў замежным журналістам і праваабаронцам наведаць Беларусь. Аднак наўрад ці гэта выправіць наступствы санкцыйнай рыторыкі і павелічэння складанасцяў пры перасячэнні беларуска-еўрапейскіх межаў.

Адначасова патэнцыял грамадзянскай супольнасці і гарызантальныя сувязі ўнутры краіны выглядаюць амаль разбуранымі. Гэта вынік чатырохгадовай аўтарытарнай рэакцыі. У публічнай прасторы не заўважна ініцыятыў па падтрымцы і краўдфандынгу для пацярпелых ад урагану ў Гомельскай вобласці. На фоне няздольнасці дзяржавы хуткага рэагаваць на крызіс грамадзянская супольнасць не праяўляе прыкметаў самаарганізацыі і мабілізацыі на дапамогу, як гэта адбылося ў ковідным 2020 г.

Такім чынам, дэмсілы не маюць патэнцыялу да маштабнай пратэснай мабілізацыі прыхільнікаў перамен падчас выбараў. Аднак ігнараванне ўнутрыпалітычных кампаній яшчэ болей ізалюе палітарганізацыі ад іх аўдыторый.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Жнівень 26 – Верасень 1
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш