en
Чэрвень 10 – Чэрвень 16, 2024
Грамадства і партыі

Шматузроўневая дыпламатыя дэмакратычных сіл

Сітуацыя палепшылася
Шматузроўневая дыпламатыя дэмакратычных сіл
Фото: https://t.me/tsikhanouskaya

Дэмакратычныя сілы выбудавалі шматузроўневую камунікацыю з Захадам. Найбольшы плен гэтыя высілкі прыносяць у краінах з вялікай або згуртаванай дыяспарай – Польшчы, Літве, ЗША. Гэта тлумачыцца тым, што палітычныя арганізацыі маюць абмежаваны інструментарый узаемадзеяння з актывістамі ўнутры краіны ў сітуацыі аўтарытарнай рэакцыі.

Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Каардынацыйная Рада і іншыя палітычныя арганізацыі арганізоўваюць эфектыўную камунікацыю на міжнародным, нацыянальным і рэгіянальных узроўнях. Гэта дазваляе карэктаваць фокус увагі замежных урадаў у дачыненні да сітуацыі ў Беларусі, а таксама прасоўваць інтарэсы людзей.

Стратэгічны дыялог дэмсіл з ЗША гарантуе высокі ўзровень узаемадзеяння з амерыканскім істэблішмэнтам — і, як выніку, падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя ў сярэдняй перспектыве.

Лідары “Вялікай сямёркі” згадалі Беларусь у фінальнай заяве саміту G7, што з’яўляецца адной з найбольш істотных вынікаў дыпламатычных высілкаў каманды Ціханоўскай.

ЗША на год працягнулі санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Санкцыйны падыход паслядоўна прасоўваецца дэмсіламі. Хаця ў апошні час палітарганізацыі карэктуюць рыторыку – з акцэнтам на захаванне мабільнасці і сувязяў беларусаў з Еўропай, а абмежаванні адрасуюць выключна рэжыму Лукашэнкі.

Дэмакратычныя сілы прасунулі інтарэсы беларускай моладзі ў камунікацыі з польскімі палітыкамі і міністэрствамі. Заканадаўчыя навацыі накіраваны на спрашчэнне ўмоў для пацвярджэння адукацыйных дакументаў беларускімі грамадзянамі. Рэжым Лукашэнкі стварыў перашкоды для выпускнікоў па атрыманні неабходных дакументаў і, адпаведна, працягу вучобы ў краінах ЕС. Павялічваецца таксама памер стыпендый для рэпрэсаваных студэнтаў з Беларусі па праграме Каліноўскага.

Актывісты незалежных прафсаюзаў застаюцца істотным гульцом на міжнародным узроўні, нягледзячы на іх ліквідацыю і пераслед у Беларусі. Міжнародная арганізацыя працы пры ААН патрабуе ад рэжыму дапусціць да палітвязняў замежных медыкаў. Аднак папярэднія меры ўздзеяння МАП пакуль не прынеслі эфекту. Так, эканамічныя страты ад абмежаванняў кампенсуюцца актывізацыяй узаемадзеяння з Расіяй.

Камунікацыя дэмсіл з заходнімі сталіцамі прыносіць найбольшы эфект. Спробы палітарганізацый паўплываць на ўнутраны парадак дня істотна абмежаваны ў сітуацыі рэпрэсій у адносінах да іншадумцаў. Актыўнасці ў Беларусі не атрымліваюць публічнае асвятленне з-за магчымасці пераследу з боку ахоўнікаў рэжыму.

Такім чынам, дэмсілы захоўваюць патэнцыял стаць актыўным унутрыпалітычным гульцом падчас новай пратэснай мабілізацыі грамадства.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 11 – Лістапад 17
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш