en
Верасень 2 – Верасень 8, 2024
Грамадства і партыі

Санкцыйны сук дэмсіл

Сітуацыя палепшылася

Дэмсілы дэманструюць посьпехі ў міжнародным ізаляванні і ціску на рэжым Лукашэнкі. Аднак санкцыйная рыторыка наўрад ці павялічвае праеўрапейскія настроі і кола прыхільнікаў перамен. Медыйныя магчымасці дэмсіл па камунікацыі з грамадствам істотна абмежаваны, што скажае іх пазіцыі з улікам супрацьдзеяння з боку рэжымнай прапаганды.

Санкцыйны сук дэмсіл

Дэмакратычнаму руху не атрымалася сфармаваць у грамадстве бачання наконт перспектыў еўраінтэграцыі Беларусі. Дэмсілы прынялі дэкларацыю аб паўнавартасным сяброўстве Беларусі ў Еўрасаюзе на канферэнцыі “Новая Беларусь” улетку 2023 г. Аднак наўрад ці санкцыйная рыторыка спрыяе павелічэнню праеўрапейскіх настрояў у грамадстве. У беларускім грамадстве назіраецца адваротная тэндэнцыя згодна з апытаннямі незалежных сацыёлагаў. 

Паводле апошняга даследавання праекта Chatham House толькі 13% рэспандэнтаў выступаюць за ўступленне Беларусі ў ЕС. Пры гэтым доля еўрааптымістаў у беларускім грамадстве можа быць большай. Пра гэта сведчыць значны адсотак тых, хто не змог адказаць на пытанне аб геапалітычным выбары паміж Расіяй і ЕС (35%). На адказы рэспандэнтаў істотны ўплыў могуць аказваць фактар страху і эфекты прапаганды. Пры гэтым  незалежным медыя і дэмсілам не атрымліваецца сфармаваць у грамадстве кансэнсус наконт санкцый, а таксама таго, хто нясе адказнасць за іх увядзенне.

Разам з санкцыямі ў адносінах да кіруючага класа істотныя абмежаванні закранаюць шырокія групы беларускае грамадства. Ад іх церпяць у тым ліку апаненты Лукашэнкі і патэнцыйныя прыхільнікі перамен. У сваю чаргу, узрастаючыя перашкоды для мабільнасці беларусаў адмоўна ўплываюць на праеўрапейскія настроі. Варта зазначыць, што сацыёлагі падкрэсліваюць станоўчую карэляцыю паміж праеўрапейскімі настроямі і прадэмакратычнымі каштоўнасцямі ў грамадстве.

Тым не менш, дэмсілы наўрад ці плануюць скарэктаваць свае падыходы. Прыярытэтнай тэмай Кабінет Ціханоўскай у камунікацыі з замежнымі сталіцамі з’яўляецца непрызнанне выбараў Лукашэнкі, якія мусяць адбыцца ў 2025 годзе. Аднак павелічэнне мабільнасць беларусаў знаходзіцца не ў топе тэмаў для перамоваў.

Адначасова дэмсілы спрабуюць узмацніць уплыў на інфармацыйны парадак дня і адрэагаваць на рост напружанасці ў грамадстве, звязанай з прылётамі беспілотнікаў у Беларусь. Замоўчванне або нязграбная рэакцыя дзяржаўнай прапаганды ўзмацняе сярод насельніцтва запатрабаванасць альтэрнатыўных крыніц інфармацыі. 

Такім чынам, незалежныя медыя і дэмсілы могуць павялічыць сваю аўдыторыю і ўплыў на інфармацыйны парадак дня. Гэта можа здарыцца ў выпадку разбурэння міфа аб мірным небе над галавой дзякуючы першаму прэзідэнту.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Верасень 23 – Верасень 29
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш