en
Травень 22 – Травень 28, 2023
Грамадства і партыі

Радыкалізацыя рыторыкі дэмакратычных сіл, перавага сілавога сцэнару змены рэжыму

Сітуацыя не змянілася
Радыкалізацыя рыторыкі дэмакратычных сіл, перавага сілавога сцэнару змены рэжыму
Фото: flickr.com

Дэмсілы спрабуюць захаваць уплыў на міжнародным узроўні з прасоўваннем санкцыйнай тэматыкі, дэлегітымізацыі рэжыму Лукашэнкі і ўзмацнення сваёй прысутнасці ў міждзяржаўных інстытуцыях. Пазіцыі прыхільнікаў сілавога сцэнару змены рэжыму ў Беларусі працягваюць узмацняцца на фоне захавання жорсткіх рэпрэсій у адносінах да іншадумцаў унутры краіны, а таксама адсутнасці дыялога і зваротнай сувязі з дзяржавай Лукашэнкі. 

На заклік праваабаронцаў і дэмсіл у падтрымку палітзняволеных на Дзень салідарнасці адгукнуліся замежныя дыпламаты і знешнепалітычныя ведамствы еўрапейскіх краін.

Лідар дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіла на Парламенцкай асамблеі НАТА і заклікала падтрымаць беларускіх валанцёраў ва Украіне і палітзняволеных у Беларусі.

На Кіеўскім форуме па бяспецы Ціханоўская заклікала да “глабальнага імпічменту” Лукашэнкі.

Кіраўнікам МЗС краін ЕС не ўдалося ўзгадніць 11-ы пакет абмежавальных мер адносна Расіі і Беларусі. Напярэдадні Ціханоўская звярталася да еўрапейскіх міністраў з заклікам разгледзець новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў праз рэпрэсіі і саўдзел у вайне супраць Украіны.

АПК працягвае праводзіць кансультацыі з еўрапейскімі партнёрамі наконт абмежавальных захадаў у адносінах да беларускага калію і захавання санкцый.

Падпісанне дакументаў міністрамі абароны Беларусі і Расіі аб размяшчэнні нестратэгічнай ядравай зброі ў Беларусі не выклікае пратэснай мабілізацыі ў грамадстве. Дэмсілы абмяжоўваюцца заявамі супраць гэтых планаў у сітуацыі жорсткіх рэпрэсій у адносінах да актывістаў антываеннага руху.

Уплыў грамадзянскай супольнасці на дзяржаўную палітыку ў адукацыйнай сферы значна абмежаваны. Насуперак заклікам дэмсілаў на тэрыторыі краіны створана 800 патрыятычных клубаў, а да канца года плануецца стварэнне патрыятычных класаў у кожнай школе.

Полк Каліноўскага спрабуе кансалідаваць прыхільнікаў сілавога сцэнару сярод палітэмігрантаў у ЕС. Каліноўцы абвяшчаюць аб зборы рэзерву на тэрыторыі Еўрасаюзу для падрыхтоўкі да вызвалення Беларусі ад дыктатуры Лукашэнкі.

Кіберпартызаны” правялі сімвалічную акцыю і ўзламалі сайт хакейнага клуба “Дынама-Мінск”.

Такім чынам, дэмсілы захаваюць жорсткасць рыторыкі ў адносінах да Лукашэнкі, а сілавы сцэнар змены рэжыму працягне набываць папулярнасць у адказ на рэпрэсіі.

 

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Красавік 15 – Красавік 21
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш