en
Студзень 22 – Студзень 28, 2024
Грамадства і партыі

Полк Каліноўскага атакуе Еўропу

Сітуацыя не змянілася
Полк Каліноўскага атакуе Еўропу
Фота: dw.com

Дэмсілы прасоўваюць ідэю паглыбленне адносін з Еўрасаюзам на фоне прадуктыўнага развіцця стасункаў з афіцыйным Вашынгтонам. Прадстаўнікі Палка Каліноўскага пачалі турнэ па краінах Захаду. Мэта ваяроў — кансалідаваць прыхільнікаў сілавой змены рэжыму, а таксама ўзмацніць свой уплыў у дэмакратычным руху.

Дэмсілы заклікалі краіны ЕС і ЗША павялічыць ціск на афіцыйны Мінск пасля хвалі ператрусаў і арыштаў былых палітзняволеных, а таксама іх сваякоў. У адказ

Штаты заявілі аб намерах узмацніць жорсткасць санкцый і распрацаваць шэраг дадатковых абмежаванняў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

МЗС Польшчы заклікала прыняць новы пакет санкцый супраць беларускіх уладаў і падтрымала прапановы НАУ па праваабарончым пакеце абмежаванняў – супраць імпарту груп тавараў, якія вырабляюцца палітвязнямі ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ.

У дадатак Польшча і краіны Балтыі прапануюць ЕС зраўнаваць сектаральныя санкцыі для Беларусі і Расіі.

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль асудзіў новую хвалю рэпрэсій у Беларусі.

Наўрад ці заявы заходніх сталіц істотна паўплываюць на рэпрэсіўныя практыкі рэжыму. Лукашэнка не імкнецца да аднаўлення адносін з ЕС і ЗША і, адпаведна, змякчэння пераследу апанентаў.

Лідарка дэмакратычнай Беларусі Ціханоўская выступіла на сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ). Яна прапанавала распрацаваць дарожную мапу ўступлення будучай дэмакратычнай Беларусі ў Раду Еўропы. Зараз у ПАРЕ працуе пастаяннае прадстаўніцтва беларускіх дэмсіл, якое фарміруе двухгадовы план сумесных дзеянняў з Радай Еўропы.

АПК працягвае кампанію наконт прызнання пашпарта Новай Беларусі. Гэта адзін з найбольш папулярных праектаў дэмсіл, які мае падтрымку сярод дыяспар і палітэміграцыі.

Каардынацыйнага Рада працягвае кампанію па абнаўленні складу. Аднак яна не прыцягвае ўвагі з боку грамадства.

Полк Каліноўскага працягвае замацоўваць палітычную суб’ектнасць. Кіраўніцтва ваяроў выправілася ў турнэ па Польшчы, Чэхіі і Германіі для ўмацавання сувязяў і палітычнага ўплыву ўнутры дыяспары. Каліноўцы разлічваюць наўпрост усталяваць кантакты ў дыяспарах для атрымання рэсурсаў — як людскіх, так і фінансавых.

Такім чынам, дэмсілы разлічваюць на паступовае паглыбленне адносін з ЕС на фоне развіцця стратэгічнага дыялогу з ЗША.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш