en
Люты 6 – Люты 12, 2023
Грамадства і партыі

Перафарматаванне дэмсіл: Рада бяспекі Пазняка vs Кабінет Ціханоўскай

Сітуацыя не змянілася

Зянон Пазняк і добраахвотнікі з палка Каліноўскага афармляюць новы апазіцыйны цэнтр з перавагай сілавога блоку і прыцягненнем крытыкаў Кабінету Ціханоўскай. Па ўсёй верагоднасці, у бліжэйшыя месяцы паміж АПК і Радай бяспекі Пазняка можа павялічыцца напружаннасць і ўзаемныя абвінавачанні з барацьбой за актыў дэмакратычнага руху.

Перафарматаванне дэмсіл: Рада бяспекі Пазняка vs Кабінет Ціханоўскай
Фота: t.me/CabinetBelarus

Аб’яднаны пераходны кабінет спрабуе ўзмацніць празрыстаць і зваротную сувязь з прыхільнікамі перамен. Кабінет Ціханоўскай зрабіў справаздачу па выніках дзейнасці за паўгоддзе ад свайго заснавання (9 жніўня 2022 года). АПК канцэнтруе высілкі на дэлігітымізацыі, санкцыях і ізаляцыі Аляксандра Лукашэнкі, міжнародным пераследзе ахоўнікаў рэжыму за рэпрэсіі і гвалт, узмацненні міжнароднай суб’ектнасці дэмсіл, падрыхтоўку кадраў на выпадак дэмакратычнага транзіту ў Беларусі, дапамозе палітзняволеным і падтрыманню нацыянальнай культуры, а таксама развіццю сілавога блока дэмакратычнага руху.

Пазіцыя Кабінета Ціханоўскай у адносінах да пераследу рэжыму Лукашэнкі знаходзіць водгук у Вашынгтоне. Прадстаўнік ЗША пры АБСЕ Майкл Карпэнтэр заявіў, што ЗША хочуць прыцягнуць да адказнасці рэжым Лукашэнкі за рэпрэсіі і саўдзел у расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Аднак чаканні пратэснага руху ад Кабінету Ціханоўскай на павелічэнне ўплыву на ўнутрыбеларускі парадак дня не спраўджваюцца, што звязана з жорсткімі рэпрэсіямі і дэпалітызацыяй насельніцтва ўнутры краіны. 

Адбываецца паступовае расчараванне апанентаў рэжыму Лукашэнкі шырокай кааліцыяй дэмсіл на чале з Ціханоўскай у сітуацыі працяглай антыдэмакратычнай рэакцыі ўнутры краіны. 

На фоне павелічэння фрустрацыі сярод апанентаў рэжыму Лукашэнкі афармляецца іншы цэнтр прыцягнення актывістаў на чале з Зянонам Пазняком, лідарам апазіцыі 1990-х гадоў. На прэсавай канферэнцыі ў Варшаве Пазняк распавёў пра стварэнне Рады бяспекі сумесна з палком Каліноўскага. 

У сваю чаргу, добраахвотнікі з Палка Каліноўскага працягваюць узмацняць свой уплыў у інфармацыйнай прасторы з акрэсліваннем сваіх палітычных амбіцый.

Каардынацыйная рада абнаўляе склад і займаецца ўнутрыарганізацыйным афармленнем, а таксама ўцягвае ў дзейнасць больш шырокае кола арганізацый грамадзянскай супольнасці і лідараў меркаванняў. Аднак уплыў КР на інфармацыйны парадак дня ў Беларусі застаецца нязначным, як і роля ў дэмакратычным руху пакуль з’яўляецца нявызначанай.

Дэцэнтралізаваны антываенны рух дасягае пэўных посьпехаў у супрацьдзеянні расейскай агрэсіі супраць Украіны і цэнзуры на постсавецкай прасторы. “Кіберпартызаны” ўзламалі ўнутраную сетку падведамнай арганізацыі Раскамнагляду і выгрузілі больш за два тэрабайты дадзеных. У супрацы з незалежнымі расейскімі медыя ініцыятывамі былі апублікаваны шэраг расследаванняў.

Такім чынам, у бліжэйшы час уплыў Рады бяспекі Пазняка на інфармацыйную павестку ўзмоцніцца, як і напружаннасць і ўзаемная крытыка ў дэмакратычным руху, з магчымай фрагментацыяй апанентаў Лукашэнкі і аслабленнем шырокай кааліцыі на чале з Ціханоўскай.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш