en
Лістапад 18 – Лістапад 24, 2024
Грамадства і партыі

Новыя выклікі: Канапацкая і спецаперацыі сілавікоў рэжыму

Сітуацыя не змянілася
Новыя выклікі: Канапацкая і спецаперацыі сілавікоў рэжыму
фота: elements.envato.com

Дэмакратычныя сілы актывізуюць кампанію па легалізацыі беларусаў і абароне добраахвотнікаў у адказ на дэпартацыю ў Беларусь экс-ваяра Палка Каліноўскага. Ганна Канапацкая ўзмацняе пазіцыі ў дэмакратычным руху ў выніку кампаніі па вылучэнні ў прэзідэнты: экс-дэпутатка парламента перацягвае частку актывістаў дэмсіл на свой бок.

Ганна Канапацкая мае супярэчлівую рэпутацыю сярод дэмакратычнага актыву.

Экс-дэпутатка парламента арыентуецца на актывістаў дэмсіл — і мае карт-бланш ад рэжыму на перазапуск публічнай актыўнасці. Аднак у адрозненні ад экс-рэдактара выдання NEXTA Рамана Пратасевіча і прапагандыста Юрыя Васкрасенскага яна падтрымлівае імідж аўтаномнага палітыка, апазіцыянеркі — і трымае дыстанцыю ад кіруючага класа. У выніку асобныя актывісты ліквідаваных дэмакратычных арганізацый далучаюцца да каманды Канапацкай. Экс-лідар прадпрымальнікаў Шумчанка стаў кіраўніком выбарчага штаба кандыдаткі. Грамадскі дзеяч левага ўхілу Вазняк далучыўся да ініцыятыўнай групы экс-дэпутаткі.

Варта зазначыць: крытыка санкцыйнага падыходу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ўзмацняецца з боку ветэрана апазіцыйнай палітыкі – Зянона Пазняка. Апошні заклікае да перамоў паміж еўрапейскімі сталіцамі і рэжымам Лукашэнкі. Гэта, фактычна, прывяло б да перагляду ўзроўню адносін паміж дэмсіламі і Захадам. Аднак сам Пазняк застаецца па-за працэсамі: палітык мае абмежаваны ўплыў у дэмакратычным руху, а яго структура “Вольная Беларусь” нават адмовілася ад удзелу ў выбарах у Каардынацыйную Раду.

У сваю чаргу кіруючы клас імкнецца ўзмацніць раскол унутры дэмакратычных сіл. Прапагандыст Васкрасенскі запатрабаваў адмяніць заходнія санкцыі ўзамен на вызваленне палітзняволенай Марыі Калеснікавай.

Дэмсілы нясуць рэпутацыйныя страты ў выніку скандалу з дэпартацыяй В’етнамам экс-ваяра Палка Каліноўскага і чальца Каардынацыйнай рады Васіля Верамейчыка. Былога добраахвотніка Літва прызнала “пагрозай нацыянальнай бяспецы” і забараніла ўезд ў краіны ЕС. У выніку ветэран вымушана шукаў прытулку ў патэнцыйна небяспечных краінах.

Дэмсілы імкнуцца скарэктаваць грамадскае меркаванне ў адносінах да Палка Каліноўскага, які таксама зазнаў рэпутацыйныя страты пасля шэрагу скандалаў. Каліноўцы праводзяць сустрэчы ў Літве і Польшчы з абмеркаваннем найбольш гарачых тэм: арышт Верамейчыка, рэформы ў палку і рэкрутынг дзяўчат. Паралельна Каардынацыйная Рада заклікала Літву і Украіну памяняць Верамейчыка на беларускіх шпіенаў.

Кабінет Святланы Ціханоўскай узмацняе кааперацыю з Чэхіяй па падтрымцы беларускіх ваяроў. Беларускія добраахвотнікі ва Украіне змогуць атрымліваць лячэнне і праходзіць рэабілітацыю ў медустановах Чэхіі па лініі Мінабароны.

Такім чынам, у выніку працягу палітычнай кампаніі Канапацкая можа спрыяць размыванню адзінага парадку дэмсіл.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 2 – Снежань 8
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш