en
Лістапад 14 – Лістапад 20, 2022
Грамадства і партыі

Крытыка ў бок Кабінету Ціханоўскай узмацняецца, уплыў дэмсіл на міжнародную павестку скарачаецца

Сітуацыя пагоршылася

У грамадзянскай супольнасці ўзманяецца крытыка Кабінету і Офісу Ціханоўскай, а таксама актывізуюцца спробы пераразмеркавання ўплыву ў дэмсілах пасля шэрагу медыйных скандалаў, аднак без выкліку для лідарскіх пазіцый Святланы Ціханоўскай. Адбываецца паступовае змяншэнне ўвагі да Беларусі, што адпаведна зніжае магчымасці дэмсілаў прасоўваць сваю павестку ў міжнароднай медыйнай прасторы.

Дэмакратычныя сілы працягваюць кампанію па делегітымізацыі рэжыма Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненні пазіцый на міжнародным узроўні, а таксама падтрыманне інтарэсу да Беларусі ў медыйнай прасторы.

Святлана Ціханоўская назвала сябе абраным прэзідэнтам Беларусі ў артыкуле для Politico. Аднак частка замежных выданняў паступова вяртаюць у міжнародны парадак дня Аляксандра Лукашэнку як прэзідэнта Беларусі.

Па выніках паездкі ў Чэхію і дамоўленасці дэмакратычнага лідару Беларусі Святланы Ціханоўскай з чэшскім прэм’ерам у Празе адкрыецца прадстаўніцтва дэмсілаў.

Аб’яднаны пераходны кабінет працягвае камунікацыю з прыхільнікамі перамен і робіць справаздачу за першыя сто дзён працы.

Кабінет Ціханоўскай не змяняе прыярытэтных накірункаў працы і канцэнтруецца на:

  1. ўзмацненне сілавога блоку і наладжванне ваенна-палітычнай супрацы,
  2. наладжванне міжнароднага супрацоўніцтва і ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі,
  3. падрыхтоўка кадравага рэзерву на перыяд транзіту ўлады.

Давер да Кабінета Ціханоўскай сярод прыхільнікаў перамен зменшыўся ў параўнанні з першымі днямі яго дзейнасці, што часткова з’яўляецца вынікам аб’ектыўных працэсаў. Так, празмерныя надзеі шырокай аўдыторыі па ўплыву АПК на хуткую змену сітуацыі ў Беларусі не спраўдзіліся. Аднак медыйныя скандалы ўнутры дэмсілаў таксама адмоўна паўплывалі на давер да АПК. Кабінет крытыкуюць за праблемы з празрыстасцю дзейнасці, бяспекай актывістаў і недахопы ў кадравай палітыцы.

Давер да ініцыятыў грамадзянскай супольнасцмі і дэмсіл падрывае гісторыя з укараненным агентам ГУБАЗіК у ініцыятыве “Чорная кніга Беларусі”.

Дэмсілы працягваюць губляць уплыў на павестку ўнутры Беларусі. Гэта звязана з жорсткімі рэпрэсіямі, дэпалітызацыяй значнай часткі патэнцыйных прыхільнікаў, канцэнтрацыяй увагі на сілавых сцэнарах палітычных зменаў і міжнароднай павестцы, а таксама эміграцыяй значнай часткі актыву.

Кіберпартызаны падтрымліваюць антываенны рух і заяўляюць пра ўзламанне сетак расійскага Раскамнагляда, адказнага за цэнзуру і блакаванне антываеннага кантэнту.

Такім чынам, уплыў дэмакратычных сіл на міжнародны парадак дня працягне скарачацца ў выпадку, калі рэжым Лукашэнкі не справакуе дадатковую ўвагу да сітуацыі ў краіне сваімі дзеяннямі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Красавік 15 – Красавік 21
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш