en
Ліпень 22 – Ліпень 28, 2024
Грамадства і партыі

Карэкціроўка акцэнтаў: мабільнасць замест санкцый

Сітуацыя пагоршылася
Карэкціроўка акцэнтаў: мабільнасць замест санкцый
фота: elements.envato.com

Патэнцыял дэмакратычных сіл па адвакатаванні інтарэсаў грамадзянскай супольнасці ў заходніх краінах скарачаецца. Паралельна з зацягваннем вайны ва Украіне ўзмацняецца напружанасць у асяроддзі добраахвотнікаў з Палка Каліноўскага. Частка з іх заяўляе пра палітычныя амбіцыі з пазіцыянаваннем у якасці аўтаномнага грамадска-палітычнага руху.

Офіс Святланы Ціханоўскай звярнуўся да шэрагу краін ЕС з просьбай змякчыць абмежаванні на пропуск праз мяжу аўтамабіляў з беларускімі нумарамі. Намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета (АПК) Павел Латушка правеў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім.

У адрозненне ад краін Балтыі Польшча захоўвае большыя магчымасці для мабільнасці беларусаў — і не плануе далучаць іх да абмежаванняў, пад якія раней патрапілі расіяне. Паводле Кабінета Ціханоўскай, Варшава не збіраецца ўводзіць забарону на выкарыстанне асабістых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй і не разглядае магчымасць іх канфіскацыі.

Група “сяброў дэмакратычны Беларусі” у АБСЕ выступіла з заявай на тэму экстрадыцыі беларускіх грамадзян. 

Заходняя грамадская думка ў адносінах да Беларусі і беларусаў пачынае фармавацца — у большай ступені — на падставах дзеянняў рэжыму Лукашэнкі.

Грамадзянская супольнасць і дэмакратычныя сілы саступаюць пазіцыі ў супрацьстаянні з дзяржаўнай прапагандай. У справаздачнасці фонда-арганізатара марафона салідарнасці з палітзняволенымі “Нам не ўсё роўна” журналісты заўважылі падазроную суму. Карэкціроўка дадзеных і публікацыя абвяржэнняў палепшылі грамадскую думку ў адносінах да івэнта, арганізаванага па ініцыятыве прадстаўніцы АПК па сацыяльных пытаннях Вольгі Гарбуновай. Аднак атака прапагандыстаў магла адмоўна паўплываць на давер да краўдфандынгавых ініцыятыў грамадзянскай супольнасці. Гэта падкрэсліла недахопы ў камунікацыі дэмакратычных сілаў наконт дасягненняў і пасылаў сваім аўдыторыям — у тым ліку праз незалежныя медыя.

Роля абноўленага складу Каардынацыйнай рады (КР) у канфігурацыі дэмсіл істотна зніжаецца ў параўнанні з папярэднім скліканнем. Такім чынам падмацоўваюцца перасцярогі аб павелічэнні залежнасці КР ад Кабінета Ціханоўскай. Напярэдадні маштабнай канферэнцыі “Новая Беларусь” прадстаўнікі АПК так і не зладзілі публічнай справаздачы перад дэлегатамі новаабранай КР. У мінулым годзе папярэдні склад КР заслухаў справаздачы і імкнуўся ўплываць на кадравую палітыку Кабінета Ціханоўскай.

Разам з зацягваннем вайны ва Украіне павялічваецца напружанасць у асяроддзі Палка Каліноўскага. Частка з прадстаўнікоў гэтага руху ўтварыла аб’яднанне “Каліноўцы” — свае грамадска-палітычнае прадстаўніцтва.

Такім чынам, унутры дэмакратычных сіл павялічваецца напружанасць з фрагментаваннем ініцыятыў і ўзмацненнем барацьбы за рэсурсы.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш