en
Люты 5 – Люты 11, 2024
Грамадства і партыі

Каардынацыйная рада: валізка без ручкі?

Сітуацыя не змянілася
Каардынацыйная рада: валізка без ручкі?
Рисунок: Вячеслав Шилов

Каардынацыйная рада (КР) застаецца праектам, які, бадай, часцей за ўсе, крытыкуюць прыхільнікі перамен. Рыторыка дэмакратычных лідараў у адносінах да гэтай арганізацыі адпавядае негатыўным настроям іх аўдыторый. Аднак большаць палітычных і грамадскіх гульцоў зацікаўлены ў захаванні КР як платформы дэмакратычнага руху.

Дэлегаты КР зацвердзілі працэдуру і дату правядзення выбараў – 25 мая 2024.Гэты працэс суправаджаўся скандаламі: адразу некалькі значных фігур (у тым ліку віцэ-спікер Алена Жываглод) пакінулі арганізацыю. Яны не пагадзіліся з рашэннем працягнуць паўнамоцтвы дзейнага складу КР да новых выбараў. Не спрыяў пошукам кампрамісу і глабальны палітычны крызіс унутры арганізацыі.

КР застаецца ўплывовым інструментам для палітарганізацый для ўзмацнення пазіцый у дэмакратычным руху і павелічэння вагі на міжнародных пляцоўках. Таксама платформа спрыяе пошуку чалавечых і фінансавых рэсурсаў для актыўнай дзейнасці.

Разам з кабінетам Ціханоўскай прадстаўнікі КР удзельнічаюць у стратэгічным дыялогу “Беларусь – ЗША”. Напрыканцы 2020-га амерыканскі Кангрэс у абноўленай версіі Акта аб дэмакратыі ў Беларусі прызнаў КР легітымным інстытутам для ўдзелу ў дыялогу аб мірнай перадачы ўлады.

Агульнаеўрапейскія інстытуцыі, як і ўлады асобных краін ЕС, цесна супрацоўнічаюць з прадстаўнікамі КР з пачатку існавання платформы. Еўрапарламент прызнаў КР часовым прадстаўніцтвам людзей, што патрабуюць дэмакратычных пераменаў у Беларусі.

Сярод прыхільнікаў дэмакратычнага руху пераважаюць крытычныя погляды на дзейнасць КР. Гэта звязана з шэрагам прычын:

  • Размытымі роляй у дэмакратычным руху і ўплывам на ўнутрыдэмакратычны парадак дня.
  • Доўгай працэдурай прыняцця рашэнняў, што ёсць нязвыклым для беларусаў (калі ўлічваць досвед жыцця ў аўтарытарнай краіне).
  • Прапарцыйнай сістэмай галасавання за дэлегатаў з трыма галасамі і гендарнай квотай. Варта зазначыць, што байкотныя стратэгіі дэмсілаў (якімі перыядычна карысталася апазіцыя яшчэ з сярэдзіны 1990-х) паўплывалі на электральныя звычкі значнай часткі апанентаў рэжыму. У выніку сёння гэтыя людзі крытычна адносяцца да любых выбараў.

 

Палітарганізацыі чуйна рэагуюць на негатыўнае стаўленне да КР сваей аўдыторыі — і адмяжоўваюцца ў рыторыцы ад платформы. Напрыклад, адзін з найбольш рэйтынгавых дэмакратычных палітыкаў Павел Латушка выйшаў са складу КР. Палітык зразумеў, што не здолее кансалідаваць большасць чальцоў КР вакол свайго парадку дня. Таму сканцэнтраваўся на развіцці персанальнага праекта (НАУ) ды ўмацаванні пазіцый у Кабінеце Ціханоўскай. Тым не менш, НАУ пакінула свайго дэлегата ў складзе КР.

У выніку, назіраем парадокс. Пры ўсіх хібах КР застаецца запатрабаванай пляцоўкай для дэмакратычных арганізацый. І яны імкнуцца мець у КР прадстаўніцтва ды фармаваць парадак дня арганізацыі, нягледзячы на публічную крытыку.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш