ГС мабілізуецца ў падтрымку палітзняволенных, у дэмсілах павялічваецца напружанасць
Дэмсілы, грамадзянская супольнасць і незалежныя медыя мабілізуюць беларускае грамадства і міжнародную супольнасць у падтрымку палітзняволенных. У дэмакратычных сілах павялічваецца напружанасць з узмацненнем крытыкі ў адносінах да кааліцыі Ціханоўскай.
Дэмсілы мабілізавалі палітэміграцыю і дыяспары на маштабную акцыю супраць размяшчэння ядравай зброі ў Беларусі “Чарнобыльскі шлях — 2023” у болей за 14 гарадах свету.
Грамадзянская супольнасць прыцягвае ўвагу міжнароднай супольнасці да жорсткага абыходжання і катаванняў палітзняволенных. Еўрасаюз занепакоены сітуацыяй са здароўем беларускага палітвязня Віктара Бабарыкі, а незалежныя журналісты матывуюць сваіх чытачоў напісаць лісты палітзняволеннаму.
Ціханоўская спрабуе павялічыць раскол у асяроддзі кіруючага класа і звяртаецца да сілавікоў рэжыму Лукашэнкі.
Дэмсілы дасягаюць посьпеху ў стварэнні ўмоў для міжнароднага пераследу кіруючага класа. ПАСЕ прызнала Лукашэнку датычным да выкрадання ўкраінскіх дзяцей. АПК у супрацы з камандай НАУ працягвае перадачу сведчанняў злачынстваў і парушэнняў міжнароднага права з боку кіруючага класа, у тым ліку наконт перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый у лагеры на тэрыторыі Беларусі.
Беларускія журналісты выйгралі ў Камітэце ААН справу супраць ураду Беларусі.
У КР дыскутуюць наконт стратэгіі ўзаемадачыненняў з рэжымам Лукашэнкі з дэмаршам медыйных асобаў, як, напрыклад, сыход экс-палітвязня Аляксандра Кабанава.
Крытыка ў дачыненні да шырокай кааліцыі на чале з Ціханоўскай узмацняецца.
Лідар апазіцыі 1990-х Зянон Пазняк спрабуе аб’яднанаць вакол сябе частку нацыянал-дэмакратаў бескампраміснай крытыкай кааліцыі Ціханоўскай і жорсткіх абвінавачванняў у адносінах да калег па дэмакратычнаму руху.
Былы сябра ініцыятывы сілавікоў ByPol Алег Талерчык агучыў шэраг прэтэнзій у бок прадстаўніка Кабінету па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандра Азарава.
Такім чынам, напружанасць і ўзаемная крытыка сярод ініцыятыў дэмакратычнага руху павялічваецца разам з скарачэннем аўдыторыі дэмсіл.
Падпішыцеся на нашу рассылку
Сітуацыя ў Беларусі