Дыскусіі ў дэмруху: ціск на рэжым vs дээскалацыя
У дэмакрытычных сілах павялічваецца напружанасць і крытыка мэйнстрымававага падыхода ціску на рэжым. Частка палітсілаў выступаюць за змякчэнне санкцыйнай рыторыкі ў дачыненні да Лукашэнкі ў адказ на вызваленне чарговай групы палітвязняў. Аднак Кабінет Ціханоўскай становіцца яшчэ болей згуртаваным у прасоўванні санкцыйнага парадку дня пасля выхаду з яго прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Гарбуновай.
Аб’яднаны пераходны кабінет становіцца болей кансалідаваным ў дачыненні да стратэгіі паводзінаў у адносінах да рэжыма Лукашэнкі. АПК настойвае на працягу санкцыйнага ціску і міжнароднай ізаляцыі афіцыйнага Мінска, што адпавядае бачанню намесніка кіраўніцы Кабінета Паўла Латушкі.
У сваю чаргу Вольга Гарбунова пакінула пасаду прадстаўніцы Кабінета па сацыяльных пытаннях. У актывісткі былі разыходжанні з мэйнстрымавай стратэгіяй ціску на рэжым. Ціханоўская намінавала на вакантную пасаду Зазулінскую – кіраўніцу фонду “Краіна для жыцця”.
У апошні час у дэмакратычным руху павялічылася крытыка ў адносінах да жорсткай пазіцыі АПК у дачыненні да рэжыма Лукашэнкі. Напружанасць узнікла пасля таго, як Лукашэнка распачаў працэс вызвалення палітычных зняволеных групамі ў некалькі дзясяткаў чалавек. Апаненты Кабінета інтэрпрэтуюць захады кіруючага класу як сігналы для гандлю. Крытыкі АПК разлічваюць падштурхнуць дэмсілы перагледзець адносіны ў дачыненні да рэжыма і змякчыць сакцыйную рыторыку.
У сваю чаргу вяртанне Лукашэнку міжнароднай суб’ектнасці можа падарваць пазіцыі Кабінета Ціханоўскай у камунікацыі з заходнімі сталіцамі. Рэжыму атрымалася разграміць пратэсны рух унутры краіны і звузіць магчымасці дэмсіл уплываць на ўнутрыбеларускі парадак дня.
Аднак Кабінет мае істотныя дыпламатычныя поспехі на фоне частковай ізаляцыі рэжыма Лукашэнкі. Ціханоўская распачынае афіцыйны візіт у ЗША і плануе прыняць удзел у генасамблеі ААН. Дэмакратычная лідарка акцэнтуе ўвагу на важных для дэмруху пытаннях – легалізацыя беларусаў за мяжой, дапамога рэпрэсаваным і падтрымка незалежных медыя.
Дэмсілы абмеркавалі са шведскімі ўладамі праблему легалізацыі беларускіх уцекачоў. Гэта здарылася пасля рэзананснай высылкі і арышту ў Беларусі палітэмігранта.
Грамадзянская супольнасць і незалежныя медыя прыцягваюць увагу да беларускіх палітзняволеных, у тым ліку ў камунікацыі з расійскімі апазіцыйнымі палітыкамі. У сваю чаргу расіяне актуалізуюць патынне беларускіх вязняў у кантактах з заходнімі палітыкамі.
Еўрапарламент прыняў чарговую рэзалюцыю аб цяжкім становішчы палітвязняў у Беларусі. Еўрапарламент падтрымаў працяг ціску на рэжым Лукашэнкі, на чым настойвае Кабінет Ціханоўскай.
Такім чынам, у дэмсілах ссоўваецца фокус увагі з падрыхтоўкі да прэзідэнцкай кампаніі з ростам ўнутранай напружанасці.
Падпішыцеся на нашу рассылку
Сітуацыя ў Беларусі