Дыпламатычныя поспехі Ціханоўскай на постсавецкай прасторы, захады дэмсіл па павелічэнні даверу
Дэмсілы працягваюць прасоўваць міжнародную ізаляцыю рэжыма Лукашэнкі, што ўплывае на змяншэнне міжнароднай вагі афіцыйнага Мінска. Кабінет Ціханоўскай умацоўвае сувязі з кіраўніцтвам постсавецкіх краін з абмежаваннем дыпламатычнага ўплыву афіцыйнага Мінска.
Кабінет Ціханоўскай працягвае кампанію па дэматывацыі сілавікоў рэжыму Лукашэнка праз міжнародны пераслед за гвалт у дачыненні да затрыманых пратэстоўцаў. У публічнай прасторы з’явіліся прозвішчы ахоўнікаў рэжыму, супраць якіх пракуратура Польшчы выдала еўрапейскі ордэр на арышт.
Прадстаўнік АПК і лідар НАУ Латушка падчас візіту ў Прагу сустрэўся з намеснікам міністра юстыцыі Чэхіі Карэлам Дваржаком. Чэшскія праваахоўнікі ўзбудзілі крымінальныя справы ў адносінах да ахоўнікаў рэжыму Лукашэнкі па фактах катаванняў больш за 40 беларусаў падчас пратэстаў 2020 года.
Дэмсілы ўзмацняюць камунікацыю з урадамі постсавецкіх краін і павялічваюць узровень узаемадачыненняў з Малдовай. Лідар дэмакратычнай Беларусі Ціханоўская наведвае з афіцыйным візітам Малдову на запрашэнне яе прэзідэнта Майи Санду.
Прадстаўнікі дэмарганізацый актывізуюць кантакты з латвійскімі партнёрамі для змякчэння абмежаванняў у дачыненні да беларусаў. У Латвіі могуць адмовіцца ад ідэі забароны аўто на беларускіх нумарах, а таксама разглядзець пытанне аб падаўжэнні тэрміна дзеяння ВНЖ для беларусаў з аднаго да трох гадоў.
Дэмсілы могуць інтэнсіфікаваць узаемадзеяннне з Варшавай пасля фармавання новага ўраду па выніках выбараў у Польшы з павелічэннем падтрымкі і увагі да Беларусі. Прадстаўнікам дэмарганізацый атрымалася паўплываць на фармаванне кансэнсуса ў польскага палітычнага істэблішмента з розных партый у адносінах да ціску на рэжым Лукашэнкі, а таксама падтрымкі грамадзянскай супольнасці.
Кабінет Ціханоўскай працягвае захады па кансалідацыі дэмакратычнага актыва і павелічэння даверу да дэмакратычных арганізацый. Так, АПК працягвае камунікацыю з урадамі ЕС па прызнанні пашпарта Новай Беларусі. Дадатковы імпульс гэты праект можа атрымаць пасля фармавання новага ўраду ў Польшчы.
Офіс Ціханоўскай павялічвае празрыстасць сваёй дзейнасці ў адказ на запыт з боку грамадзянскай супольнасці. Офіс апублікаваў вынікі праверкі аўдытарскай кампаніі аб выніках фінансавай праверкі дзейнасці структуры за 2022 год.
Дэмсілы прыцягваюць дадатковую ўвагу міжнароднай супольнасці да Беларусі. Падчас візіту ў Лондан Ціханоўская правяла шэраг сустрэч з брытанскімі парламентарыямі і палітыкамі. Экс-прэм’ер Барыс Джонсан стаў “сімвалічным хросным” Сяргея Ціханоўскага.
Палітарганізацыі імкнуцца паўплываць на дэлегітымізацыю прадстаўнічых інстытутаў дзяржавы падчас плануемых выбараў у 25 лютага 2025 г. Аднак наўрад ці дэмсілам атрымаецца ініцыяваць чарговую мабілізацыю грамадства для ціску на рэжым Лукашэнкі.
Такім чынам, сярод палітарганізацый можа ўзмацніцца напружаннасць і спрэчкі наконт варыянтаў электаральных паводзін прыхільнікаў перамен на выбарах у парламент і мясцовыя саветы.
Падпішыцеся на нашу рассылку
Сітуацыя ў Беларусі