en
Ліпень 17 – Ліпень 23, 2023
Грамадства і партыі

Дэмсілы заручаюцца падтрымкай Еўрапарламента, кааліцыя Ціханоўскай кансалідуе дыяспару

Сітуацыя палепшылася

Дэмсілы атрымліваюць падтрымку Еўрапарламента ў справе міжнароднага пераследу Лукашэнкі за ваенныя злачынствы і жорсткія рэпрэсіі ў адносінах да апанентаў рэжыма. Кааліцыя Ціханоўскай і грамадскія ініцыятывы спрабуюць кансалідаваць палітэміграцыю і беларускі бізнэс за мяжой, у той час як унутры краіны ўплыў дэмсіл крайне абмежаваны з-за працяглых рэпрэсій і звужэнне аўдыторыі незалежных медыя.

Дэмсілы заручаюцца падтрымкай Еўрапарламента, кааліцыя Ціханоўскай кансалідуе дыяспару

Еўрапарламент заклікаў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе разгледзець магчымасць выдачы ордэра на арышт Лукашэнкі. Каманда Латушкі перадала доказы выкрадання ўкраінскіх дзяцей і іх вываз на тэрыторыю Беларусі, што выклікае нервовую рэакцыю ахоўнікаў рэжыму, а таксама прымушае актывізаваць кантакты з міжнароднымі інстытуцыямі дыпламатамі Лукашэнкі. Ціханоўская заклікала прыняць меры па прыцягненні беларускіх уладаў да адказнасці, у тым ліку на апошнім пасяджэнні парламенцкай асамблеі NATO, а таксама ў італьянскім парламенце.

НАУ на чале з Латушка актывізуе кампанію па дэлегітымізацыі і міжнароднаму пераследу Лукашэнкі за ваенныя злачынствы і жорсткія рэпрэсіі ў адносінах да апанентаў рэжыму.

Кіраўнік НАУ і прадстаўнік АПК па транзіце ўлады Латушка анансаваў новыя доказы ў расследаванні злачынстваў у дачыненні да беларусаў-пратэстоўцаў. Прычым дэмсілы супрацоўнічаюць у цесным партнёрстве з літоўскімі калегамі.

Офіс Святланы Ціханоўскай анансаваў другую канферэнцыю “Новая Беларусь”, што дазволіць кансалідаваць дыяспару і палепшыць зваротную сувязь з актывістамі грамадзянскай супольнасці.

Дэмсілы працягваюць удасканальваць кадравую палітыку і празрыстасць дзейнасці пад ціскам незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці. Офіс Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет і Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне адкрылі прыём заявак на вакансіі.

Аудыторыя незалежных медыя скарачаецца з-за несупынных рэпрэсій і  захадаў па запалохванню, а таксама кампаніі прафілактычнай зачысткі ў сацыяльных сетках, вялікіх тэрмінаў і штрафаў для крытыкаў рэжыма і іншадумцаў.

Ціск ГС, дэмсіл і міжнароднай супольнасці прымушае кіруючы клас ісці на паступовыя саступкі ў справе ізалявання палітзняволеных. Родныя Бабарыкі трапілі на прыём да адміністрацыі калоніі ў Наваполацку.

КР павялічвае ўплыў на кадравую палітыку Кабінета Ціханоўскай і плануе правесці слуханні для ўзгаднення кандыдатур прадстаўнікоў АПК.

Кіберпартызаны разбураюць міфы беларускай прапаганды наконт працы камісіі па вяртанні эмігрантаў.

АВВА і Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы спрабуюць кансалідаваць бізнэсоўцаў-беларусаў з усяго свету. 

Такім чынам, дэмсілы працягнуць канцэнтраваць увагу на аб’яднанне высілкаў беларускай дыяспары і міжнародным ціску на рэжым Лукашэнкі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 25 – Снежань 1
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш