en
Травень 15 – Травень 21, 2023
Грамадства і партыі

Дэмсілы ўзмацняюць міжнародную ўвагу да Беларусі, Ціханоўская патрабуе міжнароднага трыбуналу над Лукашэнкам

Сітуацыя палепшылася
Дэмсілы ўзмацняюць міжнародную ўвагу да Беларусі, Ціханоўская патрабуе міжнароднага трыбуналу над Лукашэнкам
На акцыі ў Вільні 21 траўня 2023. Фота: "Радыё Свабода"

Дэмсілы ініцыявалі кампанію салідарнасці з палітычнымі зняволенымі і выклікалі значную міжнародную ўвагу да сітуацыі ў Беларусі. Кааліцыя Святланы Ціханоўскай спрабуе ўзмацніць міжнародны ціск на рэжым з прыярытэтызацыяй павесткі міжнароднага расследавання і стварэннем трыбуналу над Лукашэнкам.

Дэмсілам атрымалася ўзмацніць свой уплыў на еўрапейскім узроўні, што выклікае нервовую рэакцыю з боку замежнапалітычнага ведамства. Лідар дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла на пасяджэнні пастаяннага камітэту ў ПАРЕ ў Рэйк’явіку, а затым абмеркавала з генсекам Рады Еўропы трыбунал для Лукашэнкі і сумесную працу дэмсілаў з гэтай міждзяржаўнай арганізацыяй. Рада прызнала факт незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.

Камунікацыя грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл з афіцыйнай Варшавай прыносіць вынікі ў выглядзе актуалізацыі беларускага пытання польскім кіраўніцтвам на высокім міжнародным узроўні.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў на саміце кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Рады Еўропы ў Рэйк’явіку аб неабходнасці ўключэння вольнай Беларусі ў еўрапейскую сям’ю ў якасці стратэгічнага прыярытэту.

Польшча таксама прасоўвае распрацоўку адзінага плану Еўразвяза па абароне беларускай мовы і культуры.

Грамадзянская супольнасць прыцягвае міжнародную ўвагу да сітуацыі з палітзняволенымі і рэпрэсіямі ў Беларусі. Беларусы свету праводзяць акцыі ў Дзень салідарнасці з палітвязнямі.

Дзярждэп выказаўся пра палітвязняў у Беларусі напярэдадні Дня салідарнасці з імі.

Францыя прапанавала Беларусі пачаць вызваленне палітвязняў па гуманітарных меркаваннях.

Амерыканскае выданне The Washington Post апублікавала рэдакцыйную калонку пра беларускага палітвязня Віктара Бабарыку.

Дэмсілы актывізуюць камунікацыю з асобнымі еўрапейскімі ўрадамі па прасоўванні санкцыйнай павесткі. Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Партугаліі Антоніў Кошта заклікала не змякчаць санкцыі супраць беларускага калія.

Дэмсілам атрымліваецца паступова карэктаваць узаемаадносіны з афіцыйным Кіевам. Святлана Ціханоўская і Ўладзімір Зяленскі сустрэліся на ўручэнні прэміі Карла Вялікага ў нямецкім Аахэне.

Такім чынам, дэмсілы працягнуць узмацняць супрацоўніцтва з кіраўніцтвам Польшчы, Літвы і Украіны для ўзмацнення сваіх міжнародных пазіцый.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Красавік 15 – Красавік 21
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш