en
Ліпень 29 – Жнівень 4, 2024
Грамадства і партыі

Дэмакратычныя сілы: лакальныя перамогі на фоне фэйла з палітзняволенымі

Сітуацыя не змянілася
Дэмакратычныя сілы: лакальныя перамогі на фоне фэйла з палітзняволенымі
фота: elements.envato.com

Дэмакратычныя сілы дэманструюць лакальныя дыпламатычныя перамогі на фоне згасання ўвагі да Беларусі. У той жа час ігнараванне беларускага пытання падчас абмену палітзняволенымі між Расіяй і Захадам грамадства ўспрыняла як правал высілкаў Офіса Святланы  Ціханоўскай. Аднак Офіс захоўвае лідарства ў фармаванні агульнага парадку дня дэмакратычнага руху і кансалідацыі палітарганізацый.

Дэмакратычныя сілы вымушаны публічна прызнаваць фіяска ў камунікацыі з заходнім істэблішментам у дачыненні да вызвалення палітзняволеных. Выглядае, што інтэнсіўныя кантакты беларускіх дэмакратычных лідараў не ўплываюць на дзеянні заходніх сталіц па гэтаму адчувальнаму для грамадства пытанню. Ігнараванне беларускага парадку дня ў абменным працэсе ўзмацняе крытыку ў дачыненні да дзейнасці дэмсіл. Адпаведна, зніжаецца ўзровень падтрымкі гэтых палітыкаў сярод прыхільнікаў перамен. Гэта тлумачыцца яшчэ і тым, што працяглы час пытанне вызвалення палітзняволеных называлася прыярытэтным у парадку дня шырокай кааліцыі Ціханоўскай.

У выніку галасы крытыкаў Офіса Ціханоўскай узмацняюцца. Экс-спікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў прапануе мяняць палітвязняў на легітымнасць рэжыму. Для параўнання, мэйнстрымавымі падыходамі кааліцыі Ціханоўскай з’яўляюцца дэлегітымізацыя і ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі. Дарэчы, з такім прыярытэтам у працы пагадзіўся цэлы шэраг палітарганізацый, што замацавала прыняцце “Платформы 2025”.

Напружанасць у асяроддзі добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне, захоўваецца. Частка вайскоўцаў інтэгруецца ў мэйнстрым дэмакратычнага руху. Адзін з заснавальнікаў руху “Каліноўцы” Вадзім Кабанчук заняў пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Хутчэй за ўсё, з гэтым таксама звязана адстаўка Валерыя Сахашчыка, у якога не склаліся адносіны з прадстаўнікамі палка Каліноўскага.

Пры гэтым полк Каліноўскага застаецца ўбудаваным у іерархію ўзброеных сіл Украіны і захоўвае вайсковую субардынацыю. У сваю чаргу грамадска-палітычны рух “Каліноўцы” з’яўляецца аўтаномнай арганізацыяй, якая трымае дыстанцыю ад палка Каліноўскага (і, адпаведна, УСУ), а таксама збліжаецца з дэмсіламі на чале з Ціханоўскай. Варта зазначыць: паміж Ціханоўскай і кіраўніцтвам Украіны захоўваюцца прахалодныя адносіны, што звязана з пазіцыяй афіцыйнага Кіева.

У Кабінеце адбыўся яшчэ шэраг змен. Аднак наўрад ці гэтыя кадравыя змены істотна паўплываюць на рост даверу да дэмсілаў на фоне ігнаравання беларускага боку падчас абмену паміж Расіяй і заходнімі краінамі.

Такім чынам, кааліцыя Ціханоўскай пакуль што дамагаецца кансалідацыі вакол свайго парадку дня большасці дэмакратычных палітарганізацый.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш