en
Люты 27 – Сакавік 5, 2023
Грамадства і партыі

Дэмакратычныя сілы канцэнтруюцца на ўнутраных спрэчках, сілавы блок Кабінету Ціханоўскай узмацняе пазіцыі

Сітуацыя не змянілася

Сярод дэмакратычных сіл абвастраецца напружанасць і ўзаемная крытыка ў сувязі з дыскусіяй аб доўгатэрміновай стратэгіі перамен, у тым ліку перагляду жорсткіх пазіцый у адносінах да рэжыму Лукашэнкі. Кабінет Святланы Ціханоўскай і экс-сілавікі з BYPOL атрымліваюць крэдыт даверу сярод прыхільнікаў сілавога вырашэння палітычнага крызісу пасля дыверсіі ў Мачулішчах.

Лідар дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская працягвае выбудоўваць кантакты з кіраўніцтвам заходніх сталіц і прасоўваць агульную павестку беларускіх дэмсіл. Ціханоўская наведае Вялікабрытанію: сустрэнецца з Барысам Джонсанам і дасць інтэрв’ю буйным СМІ.

Сярод дэмсіл пераважаюць жорсткія пазіцыі ў адносінах да ўзаемадачынення з рэжымам Лукашэнкі ў адказ на працяг жорсткіх рэпрэсій, а таксама несупынны пераслед лідараў і актывістаў пратэснага руху.

АПК разгортвае маштабную кампанію па блакаванні намераў рэжыму Лукашэнкі абраць у Савет бяспекі ААН сваё афіцыйнае прадстаўніцтва.

Прадстаўнік Кабінету Ціханоўскай па транзіту ўлады Павел Латушка абвесціў аб сыходзе з рэфармаванай Каардынацыйнай рады, склад якой пашырыўся як колькасна, так і датычна прадстаўніцтва розных поглядаў і шляхоў дэмакратычнай трансфармацыі.

Пазіцыі сілавога блоку Кабінета Ціханоўскай сярод прыхільнікаў перамен і ў дачыненнях з украінскім кіраўніцтвам узмацняюцца пасля атакі беларускіх партызанаў на расійскі ДРЛВ А-50 на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах.

Экс-сілавікі з BYPOL і полк Каліноўскага заяўляюць аб усталяванні супрацоўніцтва.

Уплыў незалежных медыя на інфармацыйную павестку ў Беларусі скараціўся на карысць расійскіх і афіцыйных СМІ. Змяншэнне колькасці спажыўцоў альтэрнатыўнага медыяпрадукту сталася вынікам маштабных рэпрэсій супраць журналістаў і ліквідацыі непадкантрольных рэжыму Лукашэнкі зарэгістраваных СМІ. Паводле аналітычнага цэнтру Chatham House незалежныя медыя саступаюць дзяржаўным у памерах аўдыторыі і даверы.

У сваю чаргу, пратэсны рух застаецца істотна аслабленым з-за маштабнай эміграцыяй актыву і несупынных рэпрэсій у адносінах да прыхільнікаў перамен, паказальнымі жорсткімі турэмнымі тэрмінамі лідарам і актывістам.

Такім чынам, сярод дэмакратычных сіл захаваецца папулярнасць жорсткай санкцыйнай рыторыкі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ў адказ на працяг рэпрэсій.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш