Чарговыя выклікі лідарству Ціханоўскай
Каардынацыйная рада павялічвае ўзаемадзеянне з еўрапейскімі партнерамі і ўплыў на парадак дня Рады Еўропы ў адносінах з Беларуссю. Святлана Ціханоўская захоўвае лідарскія пазіцыі і фарміруе як адзіны палітычны падыход у працы дэмсіл, так і кірункі абароны інтарэсаў грамадзянскай супольнасці. Аднак спробы дэзінтэграцыі кааліцыі Ціханоўскай узмацняюцца разам з набліжэннем выбараў Лукашэнкі.
Дэлегацыя Каардынацыйнай Рады (КР) упершыню возьме ўдзел у сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Дэмсілы захоўваюць агульнае бачанне і павестку ў камунікацыі з еўрапейскімі парламентарамі: непрызнанне выбараў Лукашэнкі, прыцягненне дыктатара да адказнасці, вызваленне палітзняволеных.
Дэмсілы праводзяць паспяховыя кансультацыі з польскім істэблішментам аб прасоўванні інтарэсаў беларускай грамадзянскай супольнасці ў Еўрапейскім саюзе. Тэма Беларусі будзе адным з прыярытэтаў падчас старшынства Польшчы ў ЕС з 1 студзеня 2025 г. Гэта выклікае нярвовую рэакцыю дыпламатычнага ведамства Лукашэнкі.
Частка актывістаў імкнецца прыцягнуць дадатковую ўвагу грамадства да вызвалення палітзняволеных. Аднак іх крытыка і наратывы выглядаюць, хутчэй, як спробы разбурыць адзінства дэмакратычных сіл і аслабіць кааліцыю Ціханоўскай. Варта зазначыць: сярод адным з галоўных прыярытэтаў Кабінета Ціханоўскай застаюцца падтрымка рэпрэсаваных і вызваленне палітзняволеных.
Задача прапагандыстаў рэжыму — дэзінтэграцыя дэмсіл на чале з Ціханоўскай. У сваю чаргу, узровень рэпрэсій у Беларусі не мае сувязі з дзейнасцю дэмсіл. Палітарганізацыі ў выгнанні адмовіліся ад мабілізацыйных захадаў унутры краіны падчас выбараў Лукашэнкі. Гэтая пазіцыя звязана менавіта са спробамі вывесці актыў і прыхільнікаў перамен з-пад рэпрэсій дыктатара.
У сваю чаргу дыпламаты рэжыму захоўваюць каналы камунікацыі з заходнімі сталіцамі, каб даносіць сваю пазіцыю – у тым ліку, наконт патэнцыйнага абмену палітвязняў на змякчэнне санкцый. Аднак наўрад ці гэты трэк зараз мае значны патэнцыял: санкцыі ўведзены ў адказ на парушэнні рэжымам Лукашэнкі міжнародных нормаў.
Адначасова ўнутры дэмсіл узмацняецца напружанасць у сувязі са скарачэннем і пераразмеркаваннем рэсурсаў. Дыскусія наўрад ці паўплывае на змяншэнне даверу да інстытутаў дэмсіл. Аднак іх уплыў на медыйны парадак дня паступова скараціўся пасля выбараў у КР. У сваю чаргу, гэта выклікае звужэнне аўдыторыі і змяншэнне даверу да палітарганізацый.
Чарговы крызіс у дэмакратычным руху прыцягвае ўвагу незалежных медыя да арганізацый грамадзянскай і бізнес-супольнасці. Нягледзячы на рэпрэсіі, актывісты захоўваюць доўгатэрміновыя праекты ў эміграцыі — напрыклад, Асацыяцыю беларускага бізнэсу за мяжой (АВВА).
Такім чынам, разбурэнне адзінага парадку дэмсіл і кааліцыйных платформ дэмсіл значна аслабіць іх агульны патэнцыял, а таксама ўплыў на беларуска-еўрапейскі парадак дня.
Падпішыцеся на нашу рассылку
Сітуацыя ў Беларусі