en
Кастрычнік 14 – Кастрычнік 20, 2024
Грамадства і партыі

Безвыбары дэмакратычных сіл: прайсці па лязу рэпрэсій

Сітуацыя не змянілася
Безвыбары дэмакратычных сіл: прайсці па лязу рэпрэсій
фота: elements.envato.com

Дэмакратычныя сілы плануюць выкарыстаць перадвыбарчую палітызацыю грамадства і ўзнавіць палітычную камунікацыю з людзьмі, каб пашырыць сваю аўдыторыю. Аднак наўрад ці варта чакаць пратэстнай мабілізацыі беларусаў у сітуацыі няспынных рэпрэсій.

Святлана Ціханоўская анансуе мабілізацыйную стратэгію для сваіх прыхільнікаў, хаця дэмакратычныя сілы маюць абмежаваны ўплыў на ўнутрыбеларускі парадак дня. Тым не менш, актывізацыя апанентаў непакоіць Лукашэнку і выклікае нервовую рэакцыю яго сілавікоў. Дэмакратычныя сілы разлічваюць пашырыць кола сімпатызантаў падчас перадвыбарчай палітызацыі грамадства, нягледзячы на тое, што рэжым спрабуе максімальна скараціць гэты перыяд. Лукашэнка ўжо вядзе паўнавартасную электаральную кампанію, хаця афіцыйна выбараў яшчэ не абвяшчаў.

Варта зазначыць: дыстанцыянаванне ад электаральнай кампаніі-2024 звузіла ўплыў дэмсіл на ўнутрыбеларускі парадак дня.

Аднак кааліцыя Ціханоўскай разлічвае захаваць уплыў і ролю ў выпрацоўцы Захадам палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Гэта прадугледжвае падтрымку санкцыйнай рыторыкі па ізаляцыі Лукашэнкі. Хаця ў грамадзянскай супольнасці перыядычна ўзмацняецца голас прыхільнікаў дээскалацыі адносін з рэжымам.

У выніку паміж палітарганізацыямі павялічваецца напружанасць і ўзаемная крытыка. Гэта адбіваецца на мабілізацыйных ініцыятывах грамадзянскай супольнасці.

Дэмсілы плануюць правесці эстафету салідарнасці “Голас цераз межы”. Акцыю ладзяць BYSOL, ByHelp, Dissidentby, Народныя Амбасады і “Краіна для жыцця”. Аднак, хутчэй за ўсе, гэтая ініцыятыва будзе менш маштабнай за папярэднюю з-за рэпутацыйных страт. Так, ініцыятарам не атрымалася аб’яднаць высілкі з асноўнымі арганізатарамі марафона салідарнасці “Нам не ўсе адно”, які ладзіўся ў 2023 годзе – экс-палітзняволенай і былым чальцом Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольгай Гарбуновай і камандай “21 мая”.

Пры гэтым грамадзянская супольнасць захоўвае высокі патэнцыял узаемападтрымкі і салідарнасці, хай сабе і ў рэлакацыі. Так, за суткі беларусы сабралі для музыкі Аляксандра Памідорава больш за EUR 6 тыс на лячэнне.

Дэмсілы актуалізуюць увагу да “пашпарта Новай Беларусі”. Аднак інтарэс прыхільнікаў перамен да гэтай амбіцыйнай ініцыятывы змяншаецца. Гэта звязана з шэрагам скандалаў вакол праекта і пастаянным пераносам тэрмінаў выдачы дакумента. У выніку сярод прыхільнікаў дэмсіл запанаваў скепсіс адносна паспяховай рэалізацыі праекта. Хаця ў асяроддзі палітэміграцыі існаваў адносна высокі запыт на гэты пашпарт. Болей за 62 тыс. чалавек выказвалі гатоўнасць яго атрымаць.

Такім чынам, дэмсілы паўстаюць перад выклікам захаваць камунікацыю з прыхільнікамі і пазбегнуць жорсткай рэакцыі з боку сілавікоў Лукашэнкі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш