en
Студзень 23 – Студзень 29, 2023
Грамадства і партыі

Аб’яднанне вакол агульнай павесткі насуперак рэжыму, матывацыйныя страты сілавога блоку Кабінету

Сітуацыя не змянілася

Сілавы блок Кабінету і добраахвотнікі ва Украіне зазнаюць найбольшыя матывацыйныя страты ад супярэчлівай пазіцыі кіраўніцтва Украіны ў адносінах да нацыянал-дэмакратаў. Святлана Ціханоўская кансалідуе дэмсілы вакол адзінай павесткі ў адказ на спробы Лукашэнкі аслабіць дэмакратычны рух прапановай перамоў з кожным асобным палітэмігрантам наконт умоў вяртання ў Беларусь.

Павялічваецца расчараванне прыхільнікаў перамен пазіцыяй кіраўніцтва Украіны ў адносінах да нацыянал-дэмакратычных сіл Беларусі.

Прадстаўнік па пытаннях абароны і нацбяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінету Валер Сахашчык аптымістычна заяўляе аб фармаванні да канца зімы беларускай добраахвотніцкай часткі ў складзе Узброеных сіл Украіны. Аднак ахалоджванне поглядаў нацыянал-дэмакратаў да Украіны з-за супярэчлівай пазіцыі Кіева прывядзе як да змяншэння матывацыі па далучэнню новых добраахвотнікаў, так і да звужэння базы антываеннага руху ўнутры Беларусі.

Дэмсілы працягваюць камунікацыю з міжнароднымі інстытуцыямі, замежнымі медыя і палітыкамі для падтрымання ўвагі да Беларусі.

Лідар дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская пацвердзіла прызначэнне спецдакладчыка ПАРЭ па праблемах беларусаў на эміграцыі. Ціханоўская прыняла ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў швейцарскім Давосе з панэллю, цалкам прысвечанай Беларусі.

Дэмсілы працягваюць адстойваць інтарэсы палітэмігрантаў і наладжваць супрацоўніцтва з польскімі ўладамі. Чальцы Кабінета Ціханоўскай правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі і навукі, фінансаў і замежных спраў.

Нямецкі дэпутат выступіў у бундэстагу з прамовай у падтрымку беларусаў і Беларусі.

Дэмсілы аб’ядноўваюцца вакол агульнай пазіцыі на спробы рэжыму распачаць публічныя перамовы з палітэмігрантамі аб умовах вяртання ў Беларусь. Лукашэнка спрабуе нівеляваць інстытуты дэмсіл і звяртаецца наўпрост да кожнага палітэмігранта.

Святлана Ціханоўская імкнецца кансалідаваць апанентаў рэжыму і ўзмацніць перамоўныя пазіцыі прыхільнікаў перамен, а таксама не даць раскалоць агульную павестку патрабаванняў да рэжыму Лукашэнкі.

Такім чынам, у асяроддзі дэмсіл могуць ўзнікнуць напружанасць і рознагалоссі ў выпадку новых прапаноў з боку рэжыму Лукашэнкі са спробай падрыву агульнай павесткі, напрыклад, са спробай распачаць гандаль палітвязнямі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Сакавік 11 – Сакавік 17
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш