en
12 мая 2022
17:00

Спадчына Станіслава Шушкевіча

Мовы
BE
RU

12 траўня 2022, 17.00 (Мінскі час, GMT+3; 16.00 CET), Zoom

Для доступу патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя, дэталі ніжэй.

Штотыднёвы аналітычны маніторынг Belarus in Focus у партнёрстве з Прэс-клубам, сайтам экспертнай супольнасці Беларусі «Наше мнение» і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) запрашаюць вас на дыскусію Экспертна-аналітычнага клуба.

3 траўня пайшоў з жыцця Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, ганаровы старшыня партыі «Грамада». У снежні 1991 года ён як прадстаўнік рэспублікі падпісаў Белавежскія пагадненні, якія зафіксавалі канец СССР. Дзякуючы рашэнням Шушкевіча Беларусь у 1992—1996 гадах стала бяз’ядзернай дзяржавай.

Разам з запрошанымі спікерамі мы абмяркуем палітычную і інтэлектуальную спадчыну Станіслава Шушкевіча:

  • Што стала галоўнымі дасягненнямі Шушкевіча, а чаго ў яго не атрымалася?
  • Як можна ацэньваць ягоную ролю ў палітыцы Беларусі зыходзячы з гістарычнай перспектывы?
  • Якія высновы кожны з нас можа зрабіць на прыкладзе Станіслава Шушкевіча?

У сустрэчы возьмуць удзел: 

  • Анатоль Лябедзька – дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га і 13-га склікання, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе;
  • Юры Дракахруст – палітычны аглядальнік «Радыё Свабода»;
  • Віталь Цыганкоў – палітычны аглядальнік «Радыё Свабода», вядучы праграмы «Размова» («Белсат»).

Мадэратары – Вадзім Мажэйка (Наше мнение / BISS) і Антон Рулёў (Прэс-клуб).

Працоўныя мовы дыскусіі: беларуская, руская.

Арганізатары плануюць весці відэазапіс дыскусіі. Chatham House Rule прымяняецца па папярэднім апавяшчэнні, такія фрагменты выступаў будуць выразаныя з відэазапісу.

Як далучыцца да дыскусіі?

У гэты раз мы прапануем вам змешаны фармат – анлайн у Zoom і афлайн (месца спаткання – Mediaport, Варшава)

Калі ласка, запоўніце анкету:

https://forms.gle/EpAycmVWc6GESzsU9

Абавязкова раскажыце пра сваю матывацыю, калі вы раней не былі ўдзельнікам экспертна-аналітычных клубаў. Звярніце ўвагу, што далучыцца да сустрэчы ў працэсе не атрымаецца.

У дзень дыскусіі вам на пошту прыйдзе ліст са спасылкай па якой вы зможаце далучыцца да відэаканферэнцыі Zoom, а таксама падрабязнасці як далучыцца да нас у афлайне. 

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментарыі да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на рускай і англійскай мовах.
EN
RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Верасень 19 – Верасень 25

Падзеі

Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш
Чытаць больш