Ці павінна Беларусь рухацца ў Еўрапейскі саюз. Размова Аляксандра Мілінкевіча і Рыгора Астапені
Цэнтр новых ідэй разам з Прэс-клубам і Банкам ідэй запускаюць «Размовы пра будучыню» — серыю дыскусій, на якіх найлепшыя беларускія і замежныя эксперты будуць абмяркоўваць вобраз будучай Беларусі, галоўныя выклікі і неабходныя рэформы. Ці маюць беларускія інтэлектуалы разуменне, як змяняць краіну? Якія галіны варта рэфармаваць у першую чаргу і з якімі цяжкасцямі мы сутыкнемся на гэтым шляху? Гэта першы сезон размоваў, у выніку якіх будзе падрыхтаваны аналітычны зборнік «Чарнавік беларускіх рэформ».
На першай дыскусіі будзе абмеркаваны геапалітычны выбар Беларусі. Пасля 24 лютага 2022 наша краіна стала суагрэсарам у вайне, а пра імкненне да нейтралітэту прыбралі ўзгадкі нават з Канстытуцыі. Ці павінна Новая Беларусь рухацца ў бок Еўрапейскага саюза? Што павінны рабіць дэмакратычныя сілы для гэтага зараз? Як успрыме грамадства такія прапановы і як павінны выглядаць адносіны з Расіяй?
Выступоўцы
- Аляксандр Мілінкевіч – кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года
- Рыгор Астапеня – дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй
Мадэратар: Алесь Ганчаронак, даследчык BEROC і кантрыб’ютар Цэнтра новых ідэй.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Серыя сустрэч ладзіцца Цэнтрам новых ідэй супольна з Прэс-клубам.
Інфармацыйны партнер — Банк ідэй.