en
21 верасня 2022
19:00

Ці павінна Беларусь рухацца ў Еўрапейскі саюз. Размова Аляксандра Мілінкевіча і Рыгора Астапені

Мовы
be

Цэнтр новых ідэй разам з Прэс-клубам і Банкам ідэй запускаюць «Размовы пра будучыню» — серыю дыскусій, на якіх найлепшыя беларускія і замежныя эксперты будуць абмяркоўваць вобраз будучай Беларусі, галоўныя выклікі і неабходныя рэформы. Ці маюць беларускія інтэлектуалы разуменне, як змяняць краіну? Якія галіны варта рэфармаваць у першую чаргу і з якімі цяжкасцямі мы сутыкнемся на гэтым шляху? Гэта першы сезон размоваў, у выніку якіх будзе падрыхтаваны аналітычны зборнік «Чарнавік беларускіх рэформ».

На першай дыскусіі будзе абмеркаваны геапалітычны выбар Беларусі. Пасля 24 лютага 2022 наша краіна стала суагрэсарам у вайне, а пра імкненне да нейтралітэту прыбралі ўзгадкі нават з Канстытуцыі. Ці павінна Новая Беларусь рухацца ў бок Еўрапейскага саюза? Што павінны рабіць дэмакратычныя сілы для гэтага зараз? Як успрыме грамадства такія прапановы і як павінны выглядаць адносіны з Расіяй?

Выступоўцы

  • Аляксандр Мілінкевіч – кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года
  • Рыгор Астапеня – дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй

 

Мадэратар: Алесь Ганчаронак, даследчык BEROC і кантрыб’ютар Цэнтра новых ідэй.

Рэгістрацыя на мерапрыемства ў Варшаве.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Трансляцыя мерапрыемства ў YouTube.

Серыя сустрэч ладзіцца Цэнтрам новых ідэй супольна з Прэс-клубам.

Інфармацыйны партнер — Банк ідэй.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Красавік 15 – Красавік 21
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш