en
10 лістапада 2022
19:00

Ці можа і павінна беларуская мова стаць мовай большасці? Размова Аліны Коўшык і Канстанціна Каверына

Мовы
BY

Цэнтр новых ідэй разам з Прэс-клуб Беларусь і Банкам ідэй працягваюць «Размовы пра будучыню» — серыю дыскусій, на якіх беларускія і замежныя эксперты будуць абмяркоўваць вобраз будучай Беларусі, галоўныя выклікі і неабходныя рэформы. Ці маюць беларускія інтэлектуалы разуменне, як змяняць краіну? Якія галіны варта рэфармаваць у першую чаргу і з якімі цяжкасцямі мы сутыкнемся на гэтым шляху? Гэта першы сезон размоваў, у выніку якіх будзе падрыхтаваны аналітычны зборнік «Чарнавік беларускіх рэформ».

Пасля лютага 2022 ў рэгіёне абвастрылася праблема нацыянальнай ідэнтычнасці. Выбух цікавасці да свайго таксама не абышоў і беларусаў, якія пачалі больш актыўна заяўляць і асэнсоўваць сябе ў тым ліку праз мову. Але наколькі гэта доўгатэрмінова? Ці могуць беларусы зрабіць беларускую мову мовай большасці? Ці мы мусім імкнуцца да гэтай мэты? Ці ёсць шанец дамагчыся гэтага без дзяржавы? Што можна стварыць у замежжы?

Выступоўцы:

  • Аліна Коўшык – прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінету, былая журналістка і грамадская актывістка.
  • Канстанцін Каверын – журналіст, вядучы шоў «Обычное утро».

 

Мадэратар: Алесь Ганчаронак, даследчык BEROC і кантрыб’ютар Цэнтра новых ідэй.

Рэгістрацыя на сустрэчу ў Варшаве

 

Колькасць месцаў абмежаваная.

Трансляцыя мерапрыемства ў YouTube

Серыя сустрэч ладзіцца Цэнтрам новых ідэй супольна з Прэс-клуб Беларусь.

Інфармацыйны партнер — Банк ідэй


Размовы пра будучыню

Ці павінна Беларусь рухацца ў Еўрапейскі саюз. Размова Аляксандра Мілінкевіча і Рыгора Астапені

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 4 – Лістапад 10
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш