en
Ліпень 10 – Ліпень 16, 2023
Кіруючы клас

Нацбанк павялічвае ўліванні ў дзяржсектар, дзяржава пашырае платныя медпаслугі

Сітуацыя не змянілася

Дзяржава Лукашэнкі працягвае скарачаць сацыяльныя гарантыі, у тым ліку шматдзетным, і павялічваць долю платных паслуг насельніцтву ў сферы медыцыны. Урад працягвае маштабныя ўліванні ў дзяржсектар для стымулявання эканамічнага развіцця.

Нацбанк павялічвае ўліванні ў дзяржсектар, дзяржава пашырае платныя медпаслугі
Фото: Комитет госконтроля

Лукашэнка спрабуе падняць асабістыя рэйтынгі і дысцыплінаваць рэгіянальную вертыкаль. Кіраўнік дзяржавы распачаў тур па рэгіёнах, наведаў Магілёўскую і Віцебскую вобласці, а таксама раскрытыкаваў мясцовых чыноўнікаў.

Нацбанк працягвае разаграваць эканоміку грашовай эмісіяй. За чэрвень рэгулятар рэкордна павялічыў аб’ём шырокай грашовай масы – амаль на BYN 3 млрд.

Урад разлічвае на працяг маштабных уліванняў у дзяржсектар, у тым ліку і за кошт расійскіх інвестыцый. Прэм’ер Галоўчанка заявіў аб планах рэалізацыі праекта па серыйнай вытворчасці двухматорнага лёгкага самалёта.

Урад працягвае паслядоўна скарачаць або абмяжоўваць сацыяльныя гарантыі і пашыраць камерцыялізацыю паслуг дзяржаўных устаноў, а таксама павялічваць тарыфы паслугаў дзяржарганізацый.

Саўмін удвая павялічыў колькасць медустаноў, якія аказваюць платныя паслугі ў выходныя.

Кошт жыллёва-камунальных паслугаў павялічыўся.

Напярэдадні новага навучальнага года ВНУ Беларусі павышаюць кошт навучання у сярэднім на 7%.

Урад увёў дадатковыя абмежаванні на выкарыстанне сямейнага капіталу.

Падаткавікі напаўняюць бюджэт буйнымі штрафамі і экспрапрыяцыямі ў бізнэса, а таксама апанентаў рэжыму Лукашэнка.

Дзяржкантроль забяспечыў папаўненне бюджэтных сродкаў у памеры BYN 16,3 млн за кошт грамадзян, датычнымі да ажыццяўлення пратэстнай дзейнасці.

Падаткавікі Віцебскай вобласці выяўляюць парушэнні ў 100% выпадкаў падчас праверак і прымушаюць бізнэс папаўняць мясцовыя бюджэты.

Чыноўнікі правялі перарэгістрацыю аграсядзібаў, у выніку чаго іх колькасць істотна скарацілася. Дзяржава імкнецца абмежаваць долю прыватнай сферы ў эканоміцы, што з’яўляецца вынікам асабістай непрыязнасці Лукашэнкі да малога і сярэдняга бізнэса. 

Кіруючы клас павялічвае абмежавальныя і рэпрэсіўныя захады ў адносінах да крытыкаў рэжыму Лукашэнкі. 

Паводле новаўвядзенняў у законе «Аб грамадзянстве» улады атрымаюць магчымасць пазбаўляць грамадзянства беларусаў-эмігрантаў за «экстрэмісцкую дзейнасць» і «нанясенне цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі». Ахоўнікі рэжыму заяўляюць пра працяг рэпрэсій і прапануюць палітэмігрантам вярнуцца і адседзець у вязніцах, каб не страціць грамадзянства.

Міністэрства юстыцыі пераходзіць да канчатковай зачысткі грамадска-палітычнай прасторы ад апазіцыйных палітпартый і недзяржаўных арганізацый. Кіруючы клас разлічвае цалкам разбурыць гарызантальныя сувязі і легальныя магчымасці для дзейнасці апанентаў рэжыму Лукашэнкі.

Такім чынам, кіруючы клас працягне пераразмеркаванне бюджэтных сродкаў на карысць сілавікоў і дзяржсектара.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Кастрычнік 28 – Лістапад 3
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш