en

Пра Інфармацыйны офіс “Беларусь у фокусе”

Мы намагаемся данесці да міжнарожнай аўдыторыі не толькі альтэрнатыўныя палітычныя погляды, але і галасы дзеячоў культуры, абаронцаў правоў чалавека, прадстаўнікоў СМІ.

Нашая місія

Інфармацыйны офіс “Беларусь у фокусе” (экс-Інфармацыйны офіс салідарнасці з Беларуссю) –недзяржаўная, непартыйная арганізацыя, заснаваная ў 2011 годзе ў Варшаве. Офіс цесна супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі журналістамі, экспертнай супольнасцю для пераадолення ізаляцыі Беларусі праз прамоцыю дэмакратычных каштоўнасцяў і ідэі трансфармацыі.

Мы лічым, што міжнародная салідарнасць з’яўляецца жыццёва важнай для падтрымкі любых дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне.

Мы працуем з міжнароднымі журналістамі і палітыкамі, каб дапамагчы быць пачутымі галасам прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці.

Нашая дзейнасць скіраваная на падвышэнне ўзроўню інфармаванасці міжнароднай супольнасці пра палітычную, эканамічную, сацыяльную і культурную сітуацыю ў Беларусі; пашырэнне ўнутры Беларусі інфармацыі пра дэмакратычныя каштоўнасці і палітыку ЕС у дачыненні да Беларусі, а таксама на ўмацаванне сувязяў паміж беларускай грамадзянскай супольнасцю і міжнароднай дэмакратычнай супольнасцю.

Нашыя мэты

  • Пашырэнне інфармацыі ўнутры Беларусі пра дэмакратычныя каштоўнасці і палітыку Еўрапейскага Саюзу ў дачыненні да Беларусі.
  • Падвышэнне ўзроўню інфармаванасці міжнароднай супольнасці пра палітычную, эканамічную, сацыяльную, культурную сітуацыю ў Беларусі.
  • Умацаванне сувязяў паміж беларускай грамадзянскай супольнасцю і міжнароднай дэмакратычнай супольнасцю.

Нашыя прынцыпы

У падмурку нашай працы ляжаць прынцыпы

супрацоўніцтва: мы выступаем за цеснае супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых бакоў, якія працуюць унутры і за межамі Рэспублікі Беларусь на карысць Беларусі;

непрадузятасці — мы не належым да якой небудзь палітычнай сілай, нашыя ацэнкі не з’яўляюцца прадузятымі на карысць нейкай палітычнай сілы;

удзелу — мы імкнемся заангажаваць максімальную колькасць партнёраў і прыватных асобаў для супольнай дзейнасці.

Што мы робім

  • Штотыднёвы аналітычны маніторынг “Беларусь у фокусе” па-англійску і па-расійску
  • Рэгулярныя спатканні беларускага экспертна-аналітычнага клубу, на якіх беларускія і міжнародныя эксперты абмяркоўваюць важныя для краіны праблемы
  • Прэс-канферэнцыі беларускіх недзяржаўных арганізацый, палітычных дзеячоў і аналітычных цэнтраў для беларускіх і міжнародных медыя
  • Кампаніі па прыцягненні ўвагі да рэпрэсій у Беларусі з боку міжнароднай супольнасці