en
Верасень 23 – Верасень 29, 2024
Кіруючы клас

Дзяржаўная прапаганда: фокус увагі — на раскол дэмакратычных сіл

Сітуацыя не змянілася
Дзяржаўная прапаганда: фокус увагі — на раскол дэмакратычных сіл
Фота: elements.envato.com

Прапагандысты імкнуцца павялічыць раскол у дэмакратычным руху напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі-2025. Сілавікі актывізуюцца ў справах разбурэння салідарнасці і інфраструктуры апанентаў улады у галіне падтрымкі рэпрэсаваных. Кіруючы клас не дэманструе намераў змякчыць маштабныя рэпрэсіі ў адносінах да іншадумцаў. 

Кіруючы клас дасягнуў пэўных — пазітыўных для сябе — вынікаў праз вызваленне палітвязняў невялікімі групамі. У прыватнасці, павялічыліся дыскусіі і напружанасць у асяроддзі дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці. Галасы крытыкаў санкцыйнай рыторыкі і пазіцый Аб’яднанага пераходнага кабінета ўзмацніліся. Прапаганда спрабуе павялічыць раскол у дэмруху і вяртае ў публічную прастору экс-палітзняволеных – Васкрасенскага і Пратасевіча. Таксама Лукашэнка заяўляе аб намерах працягнуць адпускаць з вязніц зняволеных па палітычных матывах.

Прапагандысты тэсціруюць пазыцыянванне экс-рэдактара выдання НЕХТА Рамана Пратасевіча як медыятара між кіруючым класам і дэмакратычнымі актывістамі. У 2020 годзе рэжым спрабаваў стварыць у піку Каардынацыйнай радзе Круглы стол дэмакратычных сіл (КСДС) пад кіраўніцтвам экс-палітзняволенага Васкрасенскага. Ініцыятыва прыцягнула на свой бок невялікую колькасць шараговых актывістаў дэмруху. Аднак лідары нават памяркоўных палітарганізацый дыстанцыянаваліся ад Васкрасенскага. Паступова дзейнасць КСДС была замарожаны разам з узмацненнем рэпрэсій. Хутчэй за ўсе, кіруючы клас правярае магчымасць стварэння чарговага падкантрольнага цэнтра, які б адцягнуў актыў ад кааліцыі Святланы Ціханоўскай.

У сваю чаргу наратывы Васкрасенскага скіраваны на ўзмацненне расколу ў дэмсілах — у прыватнасці, на павелічэнне супярэчлівых ацэнак палітыкі санкцыйнага ціску.

Тым часам ахоўнікі рэжыму працягваюць маштабную кампанію рэпрэсій напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі-2025. Сілавыя захады накіраваны на дэматывацыю і дэпалітызацыю прыхільнікаў перамен. Ахоўнікі рэжыму імкнуцца разбурыць інфраструктуру грамадзянскай супольнасці па падтрымцы рэпрэсаваных.

Маштабная кампанія па пераследу спажыўцоў прадукцыі незалежных медыя не спыняецца. Праваабаронцы рэгулярна ўносяць новыя прозвішчы ў спіс зняволеных па палітычных матывах.

Такім чынам, кіруючы клас спрабуе павялічыць раскол у асяроддзі дэмсіл з падрывам іх міжнародных пазіцый. Сілавікі імкнуцца разбурыць рэшту сетак падтрымкі, а таксама сувязь палітэміграцыі з актывам унутры краіны.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Верасень 23 – Верасень 29
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш