en
Верасень 25 – Кастрычнік 1, 2023
Грамадства і партыі

Кабінет Ціханоўскай кансалідуе дэмактыў, добраахвотнікі павялічваюць уплыў на медыяпавестку

Сітуацыя не змянілася
Кабінет Ціханоўскай кансалідуе дэмактыў, добраахвотнікі павялічваюць уплыў на медыяпавестку
Фота: t.me/CabinetBelarus

Палітычныя пазіцыі добраахвотніцкіх злучэнняў ва Украіне працягваюць узмацняцца. Хутчэй за ўсё, падтрымка сілавога сцэнару змены рэжыма Лукашэнкі павялічваецца сярод яго апанентаў, што звязана з жорсткімі рэпрэсіямі і абмежаваннямі прыхільнікаў перамен у палітычных правах, у тым ліку звужэннем магчымасцяў для легальнай дзейнасці, і выбарах.

Нягледзячы на пазбаўленне Мінюстам рэгістрацыі апазіцыйных партый напярэдадні выбараў, частка актыва і іх прыхільнікаў могуць прыняць удзел у выбарах у мясцовыя саветы і парламент у якасці самавылучэнцаў праз збор подпісаў. Хутчэй за ўсё, колькасць кандыдатаў ад дэмарганізацый не будзе значнай з-за несупынных рэпрэсій, эміграцыі актыва, абсэнтэізму сярод прыхільнікаў перамен і перавагі байкотнага падыходу.

Праваабаронцы ў калабарацыі з FIDH дабіліся ў Швейварыі правядзення суда над экс-сілавіком па абвінавачанні ва ўдзеле ў “эскадронах смерці” Лукашэнкі. Судовы разгляд мае міжнародны рэзананс, што стварае зручныя ўмовы для праваабаронцаў і дэмсілаў па ўзмацненні ізаляцыі і пераследу рэжыма.

Аднак працэс над экс-сілавіком Лукашэнкі не выклікаў значны розгалас сярод беларускай аўдыторыі і пратэсную мабілізацыю з-за высокага ўзроўню рэпрэсій.

Кааліцыя Ціханоўскай прадпрымае захады па кансалідацыі пратэснага руху і захаванні падтрымкі сярод апанентаў рэжыму Лукашэнкі. Офіс Ціханоўскай распрацаваў Канцэпцыю кампенсацыі шкоды пацярпелым ад рэпрэсій. Першыя EUR 104 тыс. з Марафону салідарнасці, ініцыяванага прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы Гарбуновай, пераведзеныя ў фонды дапамогі палітвязням.

Нягледзячы на станоўчыя вынікі супрацы дэмсіл з урадам Літвы, узрастае напружанасць з боку літоўскага грамадства ў адносінах да  беларускіх мігрантаў. Літоўскі саюз стралкоў праз “ліцвінізм” спыніў супрацоўніцтва з беларускім клубам “Ліцвіны” . У значнай ступені гэта звязана з павелічэннем беларускай прысутнасці ў Літве і, адпаведна, перасцярогамі часткі літоўскага грамадства, а таксама спрэчнымі выказваннямі асобных беларускіх палітыкаў.

Нягледзячы на спробы ўсталяваць камунікацыю паміж офісам Ціханоўскай і Зянонам Пазняком, лідар апазіцыі 1990-х гадоў працягвае захоўваць дыстанцыю са спробай аб’яднаць крытыкаў лідаркі дэмакратычнай Беларусі.

Кабінет Ціханоўскай імкнецца ўзмацніць камунікацыю і сувязі з беларускімі добраахвотнікамі ва Украіне. Прадстаўнік па абароне і нацбяспецы АПК Сахашчык перадаў  беларускім дэсантнікам з УСУ медалі “За баявыя заслугі” Рады БНР.

Полк Каліноўскага аднаўляе набор рэкрутаў, а таксама паведамляе пра стварэнне ў сваіх шэрагах новага батальёна “Western”. Намеснік камандзіра палка Каліноўскага прапанаваў стварыць беларускі батальён у літоўска-польска-ўкраінскай брыгадзе імя вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага на тэрыторыі Польшчы і Украіны.

Такі чынам, рэпрэсіі і пашырэнне абмежаванняў у палітычных правах працягнуць узмацняць пазіцыі прыхільнікаў сілавога сцэнару змены рэжыма Лукашэнкі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Ліпень 15 – Ліпень 21
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш